Палажэнне
аб правядзенні раённага дзіцячага фальклорнага фестывалю “Спадчына – 2022” у рамкахVIII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”
- Агульнае палажэнне
Раённы дзіцячы фальклорны фестываль «Спадчына» (далей –Фестываль) праводзіцца як адборачны тур у рамках VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” згодна з календаром асноўных массавых мерапрыемстваў з навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, планам работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама на 2021/2022 год.
II. Мэтамі і задачамі Фестывалю з’яўляюцца:
Мэта: стварэнне ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Камянеччыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўленне дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі.
Задачы:
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцынай народнай творчасці;
- удасканаленне форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзёжным асяроддзі;
- узаемаўзбагачэнне славянскіх культур праз зносіны дзяцей і моладзі;
- абмен ідэямі і ведамі, паляпшэнне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і нацыянальнасцей праз фальклорнае мастацтва.
III. Заснавальнікамі і арганізатарамі Фестывалю з’яўляюцца:
- аддзел па адукацыі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта;
- дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”;
- Высокаўскі гарадскі выканаўчы камітэт.
IV. Удзельнікі Фестывалю – асобныя выканаўцы і калектывы ўстаноў адукацыі.
V. Умовы і парадак правядзення Фестывалю.
Фестываль праводзіцца ў 3 туры на працягу студзеня-сакавіка 2022 года.
Першы этап (ва ўстановах адукацыі) з 02 студзеня 2022 года па 21 лютага 2022 года – падрыхтоўка:
- конкурснай праграмы: фальклорныя песні, танцы, абрады, паданні, гульні, вусная народная творчасць (да 20 хвілін);
- выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці:творы навучэнцаў, выкананыя на падставе традыцыйных раместваў рэгіёну – саломапляценне, пляценне з лазы, разьба па дрэву, вышыўка, ткацтва, вязанне, ганчарства, выцінанка і інш.;
- выстава аўтэнтычных рэчаў “Музейны куток” (вырабы, рэчы, прылады працы, сабраныя па выніках фальклорна-этнаграфічных экспедыцый);
- майстар-класа навучэнцаў-майстроў народных промыслаў (ганчарства, саломапляценне, ткацтва, вышыўка, роспіс па шклу, валянне валёнкаў, пляценне кошыкаў і інш.), навучэнцаў-майстроў з удзелам носьбітаў (народных майстроў свайго рэгіёну);
- конкурсу “Бабуліна кухня” –стравы рэгіянальнай кухні;
- конкурсу дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” (дадатак 2);
- конкурсу відэакліпаў “Берасцейская талакуха” (дадатак 3).
Заяўкі на ўдзел у фестывалі (дадатак 1) падаюцца да 15 лютага 2022 года на адрас: 225080, Камянецкі р-н, г.Высокае, вул. Леніна, 81, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае, або па факсу 91-3-42, ці на электронны адрас cdodimvysokoye@mail.ru.
Спраўкі па телефоне 91-3-42, Зайцава Алена Мікалаеўна, Краўчук Алена Мікалаеўна.
Другі этап (адборачны) –школьныя выступы праводзяцца з 22.02.2022 года па 26.02.2022 года. Ва ўстановы адукацыі будзе выязджаць журы. Графік выездаў будзе размешчаны на дошцы аб’яў адзела адукацыі, пасля паступлення заявак. На прагляд журы прадстаўляюцца конкурсныя работы па ўсіх напрамках.
У межах мэт і задач фестывалю праводзіцца раённы семінар для педагогаў дадатковай адукацыі, кіраўнікоў фальклорных калектываў, метадыстаў па тэме “Традыцыі адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод” у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” 27 студзеня 2022 г.)
Трэці этап – удзел калектываў,якія занялі прызавыя месцы ў раёным фестывалі “Спадчына”, у занальным аглядзе VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” 26 сакавіка 2022 года.
VI. Крытэрыі адзнакі конкурсных праграм і выставы ДПТ:
№
|
Крытэрыі адзнакі конкурснай праграммы
|
Бал
(ад 1-5 балаў )
|
-
|
падбор матэрыялу
|
|
-
|
якасць фальклорнага матэрыялу
|
|
-
|
самабытнасць
|
|
-
|
артыстызм і сцэнічнае майстэрства, выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва)
|
|
-
|
пераемнасць традыцый
|
|
-
|
наяўнасць носьбітаў
|
|
-
|
наяўнасць касцюма
|
|
-
|
адпаведнасць і выкарыстанне традыцыйных касцюмаў, музычных інструментаў
|
|
|
Крытэрыі адзнакі выставы ДПТ:
|
|
-
|
падбор матэрыялу
|
|
-
|
якасць афармлення
|
|
-
|
традыцыі ў афармленні
|
|
-
|
самабытнасць і індывідуальнасць выканання
|
|
-
|
выканальніцкае майстэрства
|
|
-
|
вытанчанасць і эстэтычнасць
|
|
-
|
этнаграфічная каштоўнасць
|
|
-
|
інавацыі і традыцыі ў афармленні
|
|
Агульная колькасць балаў
|
|
VII. Журы Фестывалю.
Арганізатарамі конкурсу фарміруецца журы.
Журы конкурсу:
- распрацоўвае і зацвярджае крытэрыі ацэнкі работ;
- вызначае пераможцаў конкурсу;
- афармляе выніковую дакументацыю.
Журы прымае рашэнне на пасяджэнні і афармляе яго пратаколам.
Дадатак 1
Заяўкі на ўдзел у раённым дзіцячым фальклорным фестывалі “Спадчына”
ЗАЯЎКА – фальклорная праграма
№
|
назва нумара (з указаннем носьбіта)
|
выканаўца (прозвішча, імя ці назва калектыву), установа, педагог, тэлефон
|
колькасць удзельнікаў
(хлопцаў, дзяўчын)
|
узрост
|
працягласць
выканання
|
|
|
|
|
|
|
ЗАЯЎКА – прэзентацыя выставы
№
|
Майстар-клас
|
Бабуліна кухня
|
Выстава
|
|
назва
|
педагог
|
навучэнцы,
навучэнцы з носьбітам
|
назва
|
педагог
|
навучэнцы
|
назва
|
адказны
|
Тэлефоны для сувязі ______________________________________________________________
e-mail ______________________________________________________________
Адказны за мерапрыемства______________________________________
Дадатак 2
УМОВЫ
конкурсу дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” па выніках фальклорна-этнаграфічных экспедыцый сваёй мясцовасці ў рамках раённага дзіцячага фальклорнага фестываля “Спадчына - 2022”
Мэта: конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі творчасці таленавітых дзяцей і моладзі, выхавання нацыянальнай і грамадскай свядомасці, патрыятызму, зацікаўленасці творчай моладзі ў грамадска-карыснай дзейнасці.
Задачы:
- выхаванне любові да роднай культуры, фарміраванне каштоўных арыенціраў;
- зберажэнне мясцовых традыцый і стварэнне ўмоў па іх пераемнасці;
- выхаванне патрыятызму, умацаванне ў грамадстве высокіх маральных і эстэтычных ідэалаў;
- прапаганда нацыянальных культурных каштоўнасцей беларускага народа;
- развіццё навыкаў стварэння навукова-даследчых работ.
Арганізатары конкурсу:
¾аддзел па адукацыі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта;
¾дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”.
Падача конкурсных работ: конкурсная работа дасылаецца ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае” ў электроным выглядзе з абавязковым надпісам “На абласны конкурс дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына”,у камп’ютарным наборы (не больш за 6 старонак, інтэрвал – 1,0; тэкставы рэдактар, кегель – 15; шрыфт –Times New Roman) у перыяд з 7 лютага 2022 года да 1 сакавіка 2022 года на электронную пошту cdodimvysokoye@mail.ru. Для ўдзелу ў конкурсе дасылаецца заяўка з наступнымі звесткамі:
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку;
- узрост;
- фота аўтара;
- прозвішча, імя, імя па бацьку педагога;
- установа адукацыі;
- адрас установы адукацыі;
- нумары стацыянарнага /мабільнага тэлефонаў;
- адрас электроннай пошты.
*Работы, якія не адпавядаюць дадзеным умовам або паступілі пазней вызначаных тэрмінаў, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.
Удзельнікі конкурсу: навучэнцы ўстаноў базавай ці агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Камянецкага раёна.
Патрабаванні: навукова-даследчая работа ўключае ў сябе даследаванне і вывучэнне навучэнцамі фальклорнай спадчыны свайго краю (апісанне самабытных абрадаў, звычаяў, абрадава-святочнага касцюма, традыцыйнага строя, гісторыка-бытавога касцюма, мясцовых абрадава-святочных гульняў, карагодаў, танцаў, песень) харэаграфічнага, музычнага, народна-песеннага і народна-інструментальнага фальклорнага мастацтва, празаічных жанраў, традыцыйных рамёстваў і іншай фальклорнай спадчыны свайго рэгіёна.
Асноўнымі крытэрыямі адзнакі конкурсных работ з’яўляюцца:
- адпаведнасць прадстаўленай конкурснай работы тэме конкурсу;
- змест аўтэнтычнага матэрыялу;
- паэтапнае даследаванне тэмы і выснова;
- фотаздымкі або відэазапісы фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі свайго рэгіёна.
Для падвядзення вынікаў конкурсу і вызначэння пераможцаў фарміруецца журы, склад якога вызначаюць арганізацыйны камітэт раённага дзіцячага фальклорнага фестываля “Спадчына - 2022”. Рашэннем журы вызначаюцца лепшыя конкурсныя работы, аўтары якіх прымуць удзел у VIII адкрытым абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод”.
Дадатак 3
Умовы
раёнага этапу конкурса відэакліпаў “Берасцейская талакуха” па выніках творчай дзейнасці фальклорных калектываў у рамках VIII абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”
Мэта: садзейнічанне павышэнню творчага ўзроўню навучэнцаў праз выразныя сродкі відэамастацтва, выхаванню нацыянальнай і грамадскай свядомасці.
Задачы:
- прапаганда нацыянальных, мясцовых фальклорных традыцый;
- прэзентацыя фальклорных калектываў сістэмы адукацыі Брэсцкай вобласці;
- выхаванне любові да культурнай спадчыны малой Радзімы.
Арганізатары конкурсу:
¾аддзел па адукацыі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта;
¾дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”.
Тэрмін правядзення:
1 лютага 2022 года – 25 красавіка 2022 года.
Арганізатары конкурсу:
¾аддзел па адукацыі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта;
¾дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”.
Асноўныя крытэрыі адзнакі:
- выкарыстанне аўтэнтычнага фальклорнага матэрыяла;
- узровень выканаўчага майстэрства;
- артыстызм, музычнасць, выразнасць;
- наяўнасць носьбіта;
- касцюмы і рэквізіт;
- рэжысёрска-пастановачная работа.
Патрабаванні: відэакліп фальклорнага калектыву, саліста павінен быць працягласцю ад 1 да 5 хвілін, з’яўляецца вынікам яго творчай дзейнасці; відэакліп здымаецца любымі тэхнічнымі сродкамі з фальклорнага матэрыялу: на песню, танец, тэатр моды, гульню, забаўлянку, музычны твор.
Намінацыі:
- відэакліп на аснове аўтэнтычнага фальклору з носьбітам;
- відэакліп на аснове традыцыйна-абрадавай дзейнасці;
- відэакліп у стылі фольк-мадэрн.
Патрабаванні:
- павінен мець інфармацыйную застаўку з назвай твора і аўтара;
- відэакліп дасылаецца ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае” (з паметкай “На конкурс відэакліпаў “Берасцейская талакуха” у выглядзе зпасылкі на Яндэкс-дыск).
Заяўка дасылаецца разам з кліпам.
№
п/п
|
Назва кліпа
|
Назва аб’яднання/ Прозвішча, імя навучэнца
|
Установа адукацыі
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога
|
Для падвядзення вынікаў конкурсу і вызначэння пераможцаў фарміруецца журы, склад якога вызначае арганізацыйны камітэт раённага дзіцячага фальклорнага фестываля “Спадчына - 2022”.
Рашэннем журы вызначаюцца лепшыя відэакліпы, якія будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені, творы пераможцаў увайдуць у зборнік відэакліпаў конкурсу “Берасцейская талакуха” і будуць прэзентаваны на VIII адкрытым абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод” ў маі 2022 года.
разгарнуць » / « згарнуць