Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.04.2022

Віншуем з перамогай!

27-28 красавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы ІІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных традыцый, развіцця дзіцячай даследчай творчасці.

На рэспубліканскім этапе фестывалю-конкурсу было прадстаўлена 57 праектаў па трох намінацыях “Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць”, “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”, “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць” (інтэграваныя праекты).

Удзельнікі ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” (кіраўнікі Зайцава А.М., Краўчук А.М., Сафроненка Н.А.): Асіпук Аляксей, Курыловіч Карына, Зуева Юлія, прадставілі на конкурс праект “Забытых таямніцаў чары”, сутнасць якога захаванне, аднаўленне і перадача фальклорнай рэгіянальнай спадчыны сродкамі сучасных тэхналогій. Калектыў клуба больш за 20 гадоў займаецца пошукам і адраджэннем рэгіянальнага фальклору: песень, абрадаў, вуснай народнай творчасці, побытавых танцаў. У рамках праекта на падставе сабранага матэрыялу былі зроблены відэакліпы на рэгіянальныя песні, рэканструкцыі даследаваных абрадаў, канцэртныя і фестывальныя праграмы, майстар-класы па развучванню побытавых танцаў, а потым размешчаны на “Youtube-канале” і ў “Instagram”.

У рамках праграмы заключных мерапрыемстваў ІІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” адбыліся ўрачыстае адкрыццё, творчая прэзентацыя праектаў якія выйшлі ў фінал. 130 юных даследчыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў сталіцы, каб прапанаваць свае праекты. Праект “Забытых таямніцаў чары” удзельнічаў у фінале конкурсу, сярод лепшых даследчых праектаў (усяго прадстаўлены 21 праект).

Завяршыла двухдзённую праграму ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў "Нашчадкі традыцый".

Праект “Забытых таямніцаў чары” ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларуль