Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.01.2022

«Прыйшла коляда – двэры одчыняйтэ»!

Коляда колядовала,

До окэнця прыпадала,

Выйды, выйды, господару,

Подывыся на кошары…

Мы колядку заспываем,

Шчасця й долі пожэлаем (дыялект)!

Каляды – адно з самых містычных святаў у беларусаў. Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні, а таксама, прыгатаваць добрыя пачастункі для калядоўшчыкаў.

Каляды – свята вясёлае і працягвалася яно прыкладна 2 тыдні, да Вадохрышча.

«Прыйшла коляда – двэры одчыняйтэ»! Гэтыя словы гучалі 8 студзеня ад удзельнікаў клуба аматараў фальклору “Катрынка”. Гэтая дзея з’яўляецца часткай рэканструяванага рэгіянальнага каляднага абраду, асаблівую прыгажосць якой надае рэгіянальны дыялект і амаль забытыя калядныя вершы і спевы. Юныя фалькларысты з каляднымі вершамі і песнямі завіталі ў госці да сваіх бацькоў. Заўсёды лічылася, што калядоўшчыкі прыносяць дабрабыт, здароўе і багацце, таму шчыра віталі і частавалі гасцей у кожнай хаце.

Поўны кошык прысмакаў стаў для дзяцей заслужанай узнагародай.