Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.01.2020

“Шчодрый вэчур” ў Палічнай і Чаромсе

19 студзеня на Вадохрышча ўдзельнікі ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” завіталі з каляднымі віншаваннямі ў вёскі Палічная і Чаромха (Рэспубліка Польшча).

Спачатку праграму “Шчодрый вэчур” юныя фалькларысты прадставілі для жыхароў Палічнай.

А затым, ў гміне Чаромха адбыўся традыцыйны “Wieczór kolęd”, які стаў заключным акордам навагодніх і калядных святаў.

Святочны вечар адкрыла дырэктар Дома культуры Барбара Кузуб-Самасюк. Навучэнцы аб’яднання школ гміны Чаромха (дырэктар Іоана Гнатовска) паказалі прадстаўленне “Яслі і каляды” Ірэны Вішэнко. У выкананні хораў каталіцкага і праваслаўнага храмаў Чаромха гучалі класічныя калядныя канты, а ўдзельнікі ансамбля “Шэма” выканалі сучасныя калядныя песні. Традыцыйныя калядкі выканалі фальклорны калектыў «Hiloczka» і ансамбль з вёскі Чаромха.

Удзельнікі клуба парадавалі сваіх суседзяў з Чаромхі калядкамі, вяселымі прыпеўкамі, дыялектнымі прымаўкамі, танцамі, а таксама пажаданнямі здароўя і дабрабыту. Не абыйшлося і без класічных персанажаў – Казы і Чорта.

Калядаваць – любімы занятак дзяцей у час зімовых святак. Па першае – гэта весела, а па другое – можна назбіраць крыху цукерак і розных прысмакаў. Таму, юныя фалькларысты скарысталіся магчымасцю, якая ім прадставілася ў час удзелу ў “Wieczóry kolęd”.

На другі дзень удзельнікі клуба хадзілі калядаваць па па установах і прадпрыемствах Чаромхі: наведалі ўправу гміны Чаромха, Цэнтр здароўя, завод па вытворчасці шпал і др.

Не гледзячы на тое, што нас з Палічнай і Чаромхай раздзяляе мяжа, усе што адбывалася и гаварылася, было зразумела гледачам у зале, таму нашых артыстаў цёпла прымалі, так як традыцыйная культура памежжа блізкая і знаёмая жыхарам нашых краін.

Педагогі Зайцава А.М., Краўчук А.М.