Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.01.2020

Мы по вуліцы ходылы, з звіздою спывалы

Мы по вуліцы ходылы, з звіздою спывалы.

Всіх людэй повэсэлылы – так колядовалы (дыялект)!

 

Чарада калядных святак падыходзіць да канца. У гэтыя дні дарослыя і дзецi ходзяць па дварах, дамах і песнямі-калядкамі жадаюць гаспадарам здароўя і шчасця ў новым годзе.

15 студзеня, малодшыя навучэнцы клуба аматараў фальклору “Катрынка” традыцыйна павіншавалі педагогаў і навучэнцай цэнтра са святамі.

Сіем, сіем, посіваем,

З Новым годом поздравляем,

Шчастя і здоровья всім жэлаем (діялект).

Гэтыя словы прагучалі для ўсіх дарослых і дзяцей нашага цэнтра, а таксама для працаўнікоў Высокаўскай бібліятэкі, дзе іх сустрэлі таксама з задавальненнем.

А потым юныя фалькларысты з каляднымі вершамі і песнямі завіталі ў госці да сваіх бацькоў. Заўсёды лічылася, што калядоўшчыкі прыносяць дабрабыт, здароўе і багацце, таму шчыра віталі і частавалі гасцей у кожнай хаце.

 Педагогі Краўчук А.М., Зайцава А.М.