Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2020

«Калядныя сустрэчы»

А мы будэм шчодроваты,

Бо пустылі нас до хаты (дыялект).

 

14 студзеня, на стары новы год ці на Шчодры вечар у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае адбыліся Калядныя сустрэчы.

Удзельнікі клуба пажылых людзей «Надзея» пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадставілі віншавальную святочную праграму для настаўнікаў і гасцей Цэнтра. Настаўнікі ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” праспявалі кандак Божага Нараджэння і кант “Скінія златая”.

А ўдзельнікі ўзорнага клуба аматараў фальклора “Катрынка” завіталі з калядкамі і Казой, з прыпеўкамі, рэгіянальнымі танцамі і святочнымі віншаваннямі. Не абыйшлося і без нячыстай сілы… Але, як і патрэбна, у чарговы раз дабро перамагло зло: калядоўшчыкі выгналі “чорта” каляднымі песнямі і прымаўкамі.

Павіншаваць удзельнікаў “Калядных сустрэч” завітаў Дзед Мароз. Ён прынёс усім сардэчныя пажаданні і салодкія падарункі. А яшчэ поўны кошык прысмакаў і апладысменты сталі для калядоўшчыкаў заслужанай узнагародай.

Мы спадзяемся, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі, таму што зносіны паміж старэйшым пакаленнем і моладдзю неабходны, бо старэйшае пакаленне – асноўны носьбіт культурных і грамадскіх каштоўнасцей.

 Педагогі Краўчук А.М., Зайцава А.М.