Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.10.2019

II Рэспубліканскі педагагічны форум

15-16 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіў II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, у рабоце якога прынялі ўдзел спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, педагогі дадатковай адукацыі (народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць, музычны фальклор, фальклорны тэатр і інш.), метадысты, кіраўнікі, загадчыкі аддзяленняў, навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (усяго каля 200 чалавек).

Форум праходзіў з мэтай абмеркавання сучасных метадалагічных падыходаў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай народнай творчасці; прэзентацыі інавацыйнага вопыту і перспектыў у рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У першы дзень Педагагічнага форуму адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцы, у ходзе якой абмярокоўваліся пытанні стварэння этнакультурнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове адукацыі; інтэграцыя ідэй этнапедагогікі і сучаснай педагагічнай практыкі ў культурным станаўленні і развіцці навучэнцаў; развіцця творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнага фальклору, фальклорнага тэатра; этнакультурнага выхавання дзіцяці ў садружнасці з сям’ёй, установамі адукацыі і культуры; удасканалення этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў, трансляцыя традыцыйных культурных каштоўнасцей у педагагічнай дзейнасці і інш.

На другі дзень адбылася яшчэ адна надзвычай важная і ўнікальная падзея – гэта фестываль праектаў навучэнцаў у рамках рэспубліканскага конкурсу “Нашчадкі традыцый”.

Конкурс аб’яднаў дзяцей, настаўнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі, бацькоў у агульнай справе – вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый беарускай спадчыны, культурных здабыткаў малой Радзімы!

На заключны рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 82 надзвычай цікавых праекта па розных кірунках беларускага народнага мастацтва.

Экспертная камісія конкурсу, якая ўключала спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а так сама запрошаных прафесіяналаў у галіне беларускага народнага мастацтва, з вялікай увагай аднеслася да кожнай работы.

Ацэнка матэрыялаў ажыццяўлася ў адпаведнасці з крытэрыямі конкурсу, улічваліся актуальнасць і значнасць работы, лагічнасць, паўната раскрыцця тэмы; самастойнасць даследавання; наяўнасць абгрунтаваных высноў; адпаведнасць рэгіянальным мастацкім традыцыям; творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны; мастацкая выразнасць і якасць выканання.

Калектыў навучэнцай узорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” разам з педагогамі Зайцавай Аленай Мікалаеўнай і Краўчук Аленай Мікалаеўнай атрымалі высокую адзнаку за праект па вывучэнню песеннай спадчыны рэгіёну “Піснёва коло”: Дыплом міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ІІІ ступені.