Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.05.2019

“Радавод” ідзе…

17-18 мая ў горадзе Пружаны прайшла заключная імпрэза VІІ адкрытага абластнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”, які быў створаны дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўлення дыялога культур паміж рознымі пакаленнямі. Арганізатарамі галоўнага фальклорнага свята вобласці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці з’яўлялісь Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”.

Узорнае аматарскае фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка” і узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, а таксама аб’яднанні па інтарэсах краязнаўчага і мастацкага накірункаў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае” прадставілі Камянецкі раён на заключнай імпрэзе фестываля.

У першы дзень фестывалю адбыўся конкурс танцавальных пар, выканаўцаў фальклорных побытавых танцаў, а таксама канцэрт гасцей - калектывы з Расіі, Польшчы і Сербіі.

Фальклорны калектыў “Хілочка” з мястэчка Чэрэмха (Республіка Польшча) ўдзельнічаў у фестывалі ў рамках прыгранічнага супрацоўніцтва з Цэнтрам дададковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае.

Другі дзень пачаўся з урачыстага адкрыцця, абрадавай дзеі “А мы просо сіялы” і шэсця калектываў, фіналістаў фестываля.

У гарадскім скверы, каля Пружанскага палацыку, былі арганізаваны: выстава народнага дэкаратыўна-побытавага мастацтва, выстава аўтэнтычных побытавых рэчаў, конкурс-пленэр “Горад майстроў”, конкурс традыцыйных страў Берасцейшчыны “Бабуліна кухня.

Таксама, у рамках фестывалю прайшлі конкурс вядучых этнадыскатэкі і фальклорных танцаў, конкурс дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына”, конкурс відэакліпаў “Берасцейская талакуха”.

Заключная імпрэза фестываля “Радавод” – гэта сваеасаблівае падвядзенне вынікаў работы ўстаноў адукацыі вобласці ў фальклорным накірунку.

Капілка нашага Цэнтра папоўнілася наступнымі ўзнагародамі:

-     дыплом I ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама у намінацыі “Лепшы фальклорны каллектыў” – ўзорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” (педагогі Зайцава А.М., Краўчук А.М., Сафроненка Н.А.);

-     дыплом II ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама у намінацыі “Лепшы фальклорны каллектыў” – ўзорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка” (педагогі Карпава А.П., Карпаў С.В.);

-     дыплом III ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Конкурс-выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Горад майстроў” – аддзел па адукацыі Камянецкага райвыканкама;

-     дыплом I ступені у конкурсе відэакліпаў “Берасцейская талакуха” – узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, педагог Целяпей К.В.;

-     дыплом I ступені ў намінацыі “Фальклорны абрад” – узорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка” (педагогі Карпава А.П., Карпаў С.В.);

-     дыплом IІ ступені ў намінацыі “Выстава аўтэнтычных побытавых рэчаў” – педагог Васілюк А.С.;

-     дыплом II ступені ў намінацыі “Юны аматар традыцыйнай кухні” –

Назарук Альбіна, педагог Дудар Людміла Рыгораўна;

-     дыплом фіналіста ў намінацыі “Выканаўцы побытавых танцаў” – Ганчарэвіч Ягор і Мойсак Марына, узорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка” (педагогі Карпава А.П., Карпаў С.В.).

Вялікі дзякуй аддзелу па адукацыі Камянецкага райвыканкама, кіраўніцтву Раснянскай і Пагранічнай сярэднім школам, нашым гасцям з Рэспублікі Польшча, а так сама адміністрацыі і педагогам Цэнтра, усім людзям неабыякавым да лёсу сваёй культуры, свайго краю.

 

Педагогі А.М. Зайцава, А.М. Краўчук