Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.04.2019

Фэст экскурсаводаў

13-14 красавіка па ўсёй краіне прайшоў фэст экскурсаводаў. Гэта штогадовае галоўнае краязнаўчае свята Беларусі праводзілася 10 раз. Па ўсёй Беларусі экскурсаводы і краязнаўцы правялі бясплатныя экскурсіі па цікавым гістарычным, архітэктурным, прыродным і іншым аб’ектам нашай радзімы.У гэтым годзе ўпершыню такая экскурсія ў рамках фэсту прайшла і ў нашым горадзе, а дакладней па самаму гістарычна насычанаму аб’екту - дварцова-паркаваму комплексу.

Экскурсія “Наш парк вядомы і таямнічы” праводзілася 13 красавіка педагогам Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае Васілюк А.С. Навучэнцы і педагогі Цэнтра даведаліся пра гісторыю ўзнікнення парка і будаўніцтва Высокаўскакга замка, пра уладальнікаў сядзібы – прадстаўнікоў вядомага роду Сапегаў і Патоцкіх, пра таямніцы і легенды, якімі напоўнены алеі старога парка, пра дрэввы, пасаджаныя некалькі стагоддзяў таму. Спадзяемся, што гэта ўдзельнікі экскурсіі залажылі цаглінку ў фундамет сваёй любові да малой радзімы і гонару за яе.

Педагог дополнительного образования Василюк Алина Степановна