Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2019

Занальны тур VІІ адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”

30 сакавіка ў Цэнтры маладзёжнай творчасці прайшоў занальны тур VІІ адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”.

Камянецкі раён прадставілі фальклорныя калектывы ўстаноў адукацыі, якія занялі прызавыя месцы па рэзультатах VІІІ раёнагадзіцячага фальклорнага фестываля “Спадчына”:

-       фальклорны ансамбль ”Вясёлка” ДУА “Відамлянская сярэдняя школа” Камянецкага раёна (кіраўнікі: Добыш Софья Васіллеўна, Кучур Ларыса Валянцінаўна);

-       фальклорны калектыў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа” (кіраўнік: Ляшкевіч Алена Уладзіміраўна);

-       Ніўчык Алег, ДУА “Воўчынская сярэдняя школа” Камянецкага раёна (кіраўнік: Саванчук Ларыса Анатоллеўна).

Узорны клуб аматарў фальклору “Катрынка” прадставіў на суд журы праграму “Чырвоное коко”, у якой былі адлюстраваны вялікодныя традыцыі Камянецкага раёна.

У выставе дэкаратыўна-прыкладная творчасці прынялі ўдзел:

-       студыя выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Фантазёры”, педагог Дземянціюк Святлана Мікалаеўна,

-       гурток “Каляровая стужка”, педагог Краўчук Таццяна Львоўна;

-       гурток “Мир творчества”, педагог Наплёха Таццяна Уладзіміраўна;

-       гурток “Волшебные краски”, педагог Майба Людміла Уладзіміраўна;

-       гурток “Чароўны куфэрак”, педагог Астапук Ірына Георгіеўна;

-       гурток “Рукодельница”, педагог Дудар Таццяна Валянцінаўна;

-       гурток “Волшебная мастерская”, педагог Гарбачук Наталля Аляксееўна.

Педагогі Наплёха Таццяна Уладзіміраўна (гурток “Мир творчества”) і Астапук Ірына Георгіеўна (гурток “Чароўны куфэрак”) правялі майстар-класы па пляценню кручком палавікоў і па вырабу лялькі-мотанкі “Крупэныця”.

Чакаем рэзультатаў…

 

 

 

 

Педагогі Зайцава А.Н., Краўчук А.Н.