Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.01.2019

«Прыйшла коляда – двэры одчыняйтэ»!

Коляда колядовала,

До окэнця прыпадала,

Выйды, выйды, господару,

Подывыся на кошары…

Мы колядку заспываем,

Шчасця й долі пожэлаем (дыялект)!

 Каляды – адно з самых містычных святаў у беларусаў. Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні, а таксама, прыгатаваць добрыя пачастункі для калядоўшчыкаў.

Каляды – свята вясёлае і працягвалася яно прыкладна 2 тыдні, да Вадохрышча.

«Прыйшла коляда – двэры одчыняйтэ»! Гэтыя словы гучалі ўчора, 15 студзеня, у нашым Цэнтры, пад час калядак, якія падрыхтавалі малодшыя навучэнцы (1 клас) клуба аматараў фальклору “Катрынка”. Гэтая дзея з’яўляецца часткай рэканструяванага рэгіянальнага каляднага абраду, асаблівую прыгажосць якой надае рэгіянальны дыялект і амаль забытыя калядныя вершы і спевы.

Удзельнікі калектыву з каляднымі песнямі і святочнымі віншаваннямі завіталі у кожны гурток. Юных фалькларыстаў сустракалі пачастункамі нашы навучэнцы і педагогі. Завіталі калядоўшчыкі і ў гарадскую дзіцячую бібліятэку, дзе іх сустрэлі таксама з задавальненнем.

Поўны кошык прысмакаў стаў для дзяцей заслужанай узнагародай.

 

Педагогі Краўчук А.М., Зайцава А.М.