Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.11.2018

Вясельны каравай у Дабраводзе

У рамках прыгранічнага супрацоўніцтва з гмінай Кляшчэлі Рэспубліка Польшча, 18 лістапада ў весцы Дабравода прайшоў майстар-клас па пячэнню вясельнага каравая, куды былі запрошаны педагогі нашага цэнтра. “Пячэнне каравая” – гэта вельмі важная частка вясельнага абраду, у якой можна ўбачыць увесь працэс, ад замешвання цеста і вырабу ўпрыгожванняў да яго выпякання і ўрачыстай дэманстрацыі прысутнічаючым. І усе гэта суправаджаецца абрадавымі дзеяннямі і спевамі.

У наш час, гэта частка вясельнага абраду амаль забыта. Таму для нас, педагогаў, якія працуюць з фальклорным калектывам, было вельмі цікава не толькі ўбачыць гэты абрад, але і паўдзельнічаць.

Гэта сустрэча дала магчымасць яшчэ раз пагутарыць з носьбітамі народнай культуры Нінай Еўдалюк і Валянцінай Клімовіч і натхніцца ўрачыстай атмасферай шматвяковай традыцыі.

 

 

Педагог Краўчук Алена Мікалаеўна