Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.07.2018

Вывучаем рамёствы малой радзімы…

Удзельнікі клуба аматараў фальклору “Катрынка” даўно збіраліся наведаць знакамітую майстрыху па падвойнаму ткацтву Надзею Анатоллеўну Грыцук, якая працуе ў Цэнтры рамёстваў у Камянюках.

А так як канікулы – гэта самая ўдалая пара для экспедыцыйнай дзейнасці, мы скарысталіся гэтай магчымасцю.

З мэтай знаёмства і пераймання незвычайнай тэхнікі ткацтва, якая захавалася толькі ў нашым раёне, мы завіталі ў госці да Надзеі Анатоллеўны.

Яна з ахвотай паказала нам увесь працэс стварэння падвойных дываноў, і нават дазволіла практычна дакрануцца да гэтага працэсу. Тады мы зразумелі – што гэта вельмі складаная справа.

Таму, сённяшняя экспедыцыя – гэта толькі першы крок у асваенні няпростага рамаства.

 

Ўдзельнікі клуба аматараў фольклору “Катрынка” Гуліна Анастасія і Авярчук Ксенія.