26 красавіка Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае сустракаў гасцей з усёй Рэспублікі, якія у рамках адкрытага міжрэгіянальнага майстар-класа “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” працавалі сумесным творчым праекце “Вывучэнне Велікодных традыцый Камянецкага раёна”.
Арганізатарамі гэтага мерапрыемства з’яўляліся:
- нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;
- абласны цэнтр маладзёжнай творчасці;
- раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму;
- цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае.
У праграму праекту увайшлі наступныя майстар-класы:
- “Гулянне на Вэлыкдэнь”, узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, педагогі Зайцава А.М., Краўчук А.М., Сафроненка Н.А.;
- “Пячэнне буснёвай лапы”, педагог Дудар Л.Р.;
- “Выраб лялькі “Велікодная галубка”, педагог Дудар Т.В.;
- “Пісанка”, педагог Дземенціюк С.М.
Гасцей прывітаў дырэктар Цэнтра Дудар Міхаіл Аляксандравіч, а з адказным словам выступілі Крыўко Таццяна Міхайлаўна, метадыст Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Віалета Крыштофаўна Брыч, метадыст Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.
Майстар-клас “Гулянне на Вэлыкдэнь” прадставілі педагогі і навучэнцы ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка”.
На майстар-класе “Пячэнне буснёвай лапы” удзельнікі даведаліся ад педагога Дудар Людмілы Рыгораўны аб значэнні абрадавай выпечкі і навучіліся пячы “буснёвыя лапы”.
Дудар Таццяна Валянцінаўна пазнаёміла з асаблівасцямі выканання традыцыйнай тэкстыльнай лялькі і навучыла вырабляць ляльку “Велікодная галубка”.
З асаблівасцямі роспісу велікодных яек у Заходнім Прыграніччы пазнаёміла Дземенціюк Святлана Мікалаеўна, а таксама разам з гасцямі размалявалі пісанкі.
У праекце прымалі ўдзел нашы калегі з Брэста, Кобрына, Камянца і Мінска.
Усім вялікі дзякуй.
Педагогі А.М. Зайцава, А.М. Краўчук