Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.04.2017

Рэспубліканскі педагагічны форум

14-15 сакавіка 2017 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск) адбылася ўнікальная падзея –  «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі», які аб'яднаў педагогаў дадатковай адукацыі – удзельнікаў двух пастаянна дзеючых рэспубліканскіх метадычных фарміраванняў: лабараторыі народнай творчасці і метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Мэта і задачы форума – актуалізацыя культуралагічнага падыходу ў прафесійнай дзейнасці педагога дадатковай адукацыі; прэзентацыя, абмеркаванне вопыту і новых падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі.

У абмеркаванне актуальных праблем форуму ўдзельнічалі прадстаўнікі навукова-даследчых устаноў, устаноў вышэйшай адукацыі, прафесійна-грамадскіх аб’яднянняў у галіне традыцыйнай народнай культуры, педагогі дадатковай адукацыі, педагогі-арганізатары, культарганізатары, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Бресцкую вобласць на форуме прадстаўлялі шэсць педагогаў, у тым ліку педагогі Цэнтра: Зайцава Алена Мікалаеўна і Краўчук Алена Мікалаеўна, якія ўдзельнічалі ў педагагічным дыялозе “Вопыт рэалізацыі культуралагічнага падыходу ў педагагічнай дзейнасці”. Яны падзяліліся вопытам у выкарыстанні выхаваўчага патэнцыялу народнай культуры на занятках аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю.

Па выніках работы педагагічнага форуму Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Цэнтр маладзёжнай творчасці выказалі падзяку педагагічным работнікам, якія прымалі ўдзел ў гэтым мерапрыемстве.