Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.04.2023

III Адкрыты фестываль фальклорнай творчасці «Палескія пераборы»

26 красавіка, на базе ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» адбыўся III Адкрыты фестываль фальклорнай творчасці «Палескія пераборы», прысвечаны Году міра і стварэння. На фестываль прыехалі калектывы і выканаўцы з ўстаноў адукацыі горада Брэста і Брэсцкай вобласці: Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае, Гімназія г. Іванава, Сярэдняя школа №2 г. Іванава, Хатыніцкая сярэдняя школа, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці.

Фальклорны фестываль пачаўся з выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўдзельнікаў фестывалю, на якой прайшоў майстар-клас майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Затым з удзельнікамі фестывалю быў праведзены майстар-клас па вывученню мясцовай танцавальнай культуры, які правяла Бярнэй Людміла Рыгораўна, кіраўнік фальклорнага тэатру “Скарбніца”.

На ўрачыстым адкрыцці фестывалю з віншавальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, які пажадаў творчых перамог, сяброўства і святочнага настрою. Старшыня арганізацыйнага камітэта фестывалю, прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялавая прывітала ўсіх і пажадала поспеху ў конкурсных выступленнях.

Сваю конкурсную праграму у намінацыях “Каляндарныя абрады і святы”, “Харэаграфічная творчасць”, “Песенная творчасць” прадставіў узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” (кіраўнікі: Зайцава А.М., Краўчук А.М., Сафроненка Н.А.), удзельнікі ўзорнага фальклорнага аматарскага аб’яднання “Белавежская цявінка” (кіраўнік Карпава А.П.) выступілі ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць”.

Удзельнікі студыі выяўленчага мастацтва “Фантазеры” (педагог Дземенціюк С.М.) і аб’яднанняў па інтарэсах “Мір творчасці” (педагог Наплеха Т.У.), “Идэі для дома”(педагог Краўчук Т.Л.), “Рукодельница” (педагог Дудар Т.В.) “Краязнаўства” (педагог Васілюк А.С.) прадставілі выставу сваіх работ у намінацыі “Дэкаратыўна-побытавая творчасць”.

У выніку, скарбонка нашага цэнтра дадатковай адукацыі папоўнілася наступнымі ўзнагародамі:

-         Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-побытавая творчасць” за арганізацыю выставы.

-         Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Каляндарныя абрады і святы;” за рэканструкцыю абрада “Гулянне на Вэлыкдэнь”

-         Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць”; за выкананне танцаў “Ойра Новоселковская”, “Ойра Відомлянская”, “Катэрынка”.

-         Дыплом 2 ступені ступені у намітнацыі “Песенная творчасць” за выкананне песні “Ой, там за горамы”.

-         Дыплом 2 ступені ступені у намітнацыі “Песенная творчасць” за выкананне песні “Лысый”.

-         Дыплом 2 ступені ступені у намітнацыі “Песенная творчасць” за выкананне прыпевак.

Агульнай дробнай полькай, салодкімі пачастункамі і агульным фотаздымкам быў закрыты III фестываль фальклорнай творчасці «Палескія пераборы».