Архив новостей - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.01.2023

Калядныя святы працягваюцца

14 студзеня педагогі і навучэнцы Центра завіталі ў госці да навучэнцаў і калег ДУА “Высокаўская санаторная школа-інтэрнат”.

Педагог Таццяна Уладзіміраўна Наплёха правяла майстар-клас па выпечцы калядных імбірных пранікаў для навучэнцаў старэйшых класаў, а таксама майстар-клас па роспісу пранікаў для 3-9 класаў.

Педагогі і удзельнікі ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” з традыцыйнымі каляднымі песнямі і віншаваннямі завіталі у кожны клас.

Сутнасць свята Каляд змяшчаецца ў добрых адносінах і любві да бліжніх, таму калядоўшчыкі пажадалі багатага новага года, шчасця і здароўя і ўручылі ўсім імбірныя пранікі, а ў замен атрымалі калядныя падарункі.