Архіў навін - ЦДО детей и молодежи г.Высокое
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.01.22

Калядныя святы працягваюцца

Калядныя святы працягваюцца

У рамках праекта “Кафе “Наша шчасце” (удзельнік Рэспубліканскага конкурса “Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці”), які праводзіцца ў ДУА “Высокаўская санаторная школа-інтэрнат”, 15 студзеня педагогі і навучэнцы Центра завіталі да калег у госці.

Педагог Таццяна Уладзіміраўна Наплёха правяла майстар-клас па выпечцы калядных імбірных пранікаў для навучэнцаў 9 класаў, а таксама майстар-клас па роспісу пранікаў для 3-9 класаў.

Педагогі і удзельнікі ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” з традыцыйнымі каляднымі песнямі і віншаваннямі завіталі у кожны клас.

Сутнасць свята Каляд змяшчаецца ў добрых адносінах і любві да бліжніх, таму калядоўшчыкі пажадалі багатага новага года, шчасця і здароўя і ўручылі ўсім імбірныя пранікі, а ў замен атрымалі калядныя падарункі.

   

                                                                                  

Педагог А.М. Зайцава